Раніцай нядзелі 19 кастрычніка ў прыватным сектары на вуліцы Падольнай у Гродне адбыўся пажар. Агонь палаў побач з вядомым сярод гараджан і турыстаў «замкам Дракулы». Як паведамляла «АвтоГродно», на месцы працавалі пажарныя.
Відэа з пажарам публікавалі і іншыя гродзенцы. Гарэў стары дом побач з «замкам». У каментарах гараджане пішуць, што дым быў бачны ўжо раніцай. Карыстальніца пад нікам video_real напісала, што «ехала чатыры пажарныя і адна хуткая». Таксама гродзенцы перажываюць, ці не было ўнутры дома жыхароў. Мяркуючы па адказах карыстальнікаў, пацярпелых няма.
Некаторыя меркавалі, што падпалілі менавіта «замак». Большасць пішуць, што гарэў стары дом. «Не, лазня гарэла здаецца», — адзначае oleg3333677.
У каментарах пад ролікам «АвтоГродно» гродзенцы сумуюць і спадзяюцца, што дом быў «хаця бы застрахаваны».
Чытайце таксама: У Гродне зносяць аварыйныя гаражы на вуліцы Гаспадарчай: што будзе на іх месцы?