У Гродне і вобласці мужчыны складаюць менш за палову ад агульнай колькасці насельніцтва, а большасць з іх жывуць у гарадах. Белстат апублікаваў статыстыку да Дня бацькі, які адзначаюць у Беларусі 21 кастрычніка.

У Гродне і вобласці пражывае 354,4 тыс. мужчын — гэта 45,1% ад агульнай колькасці паўналетняга насельніцтва. За апошнія восем гадоў мужчын стала менш. У 2017 годзе ў вобласці пражывала амаль 489 тыс. мужчын — яны складалі 46,7% насельніцтва.

Большасць з іх жывуць у гарадах і толькі 24,7% - у вёсках. Ва ўзросце ад 18 да 39 гадоў на тысячу жанчын прыпадае 1036 мужчын. Пасля 40 гадоў лічба змяняецца — на такую ​​ж колькасць жанчын прыпадае 733 мужчыны.

Расце і сярэдні ўзрост уступлення ў шлюб. У 2017 жаніліся ў 27 гадоў, цяпер — у 28,4 года. Другі шлюб мужчыны заключаюць у 42,5 гады.

У эканоміцы Гродна і вобласці занята палова мужчынскага насельніцтва. Большасць з іх маюць прафесійна-тэхнічную адукацыю (35,6%), вышэйшая ёсць у 29%.

Чытайце таксама: «Італьянец жадае пазнаёміцца». Гродзенка расказала пра дзіўнага хлопца ў цэнтры Гродна