На месцы былога басейна «Лазурный» ідзе будоўля. Дзяржбуднагляд выявіў парушэнні. На тэрыторыі засталося будаўнічае смецце і неабароненыя матэрыялы, ёсць праблемы з падмуркам і дакументацыяй.

Падрадчыку выдалі прадпісанне. Адказнаму за будоўлю пагражае адміністрацыйнае спагнанне, піша «Пульс Гродно».

Басейн на Савецкіх Пагранічнікаў, 1 стаяў закінутым 12 гадоў. Спортаб’ект разбураўся. У лютым 2025 г. тэрыторыю і сам будынак сталі вызваляць ад будаўнічага смецця, пазней стартавала будоўля.

У аквапарку хочуць зрабіць некалькі басейнаў з 20-метровымі дарожкамі і воднымі атракцыёнамі, у тым ліку абсталююць зону для дзяцей. Таксама з’явяцца джакузі і СПА-зона з некалькімі відамі лазняў.

Будаўніцтва басейна фінансуе горад. Раней паведамлялася, што рэканструкцыя абыдзецца ў 12 млн руб.

Адкрыць новы басейн плануюць у 2026 годзе.