Беларусы на Kufar перапрадаюць цацкі з новай калекцыі Mak.by. Часам іх кошт на пляцоўцы ў разы перавышае цану за абед у кафэ. На новы трэнд звярнула ўвагу BG.media. 

Трэнд запусцілі вакол новай калекцыі цацак, прысвечаных савецкім мультфільмам. У калекцыі ёсць Віні-Пух, Пятачок, воўк і заяц з «Ну, погоди!», а таксама папугай Кеша. Ёсць і “мульт бокс” – дадатковая цацка з “таемнай лінейкі” . Прадаваць цацкі Mak.by будзе да 19 кастрычніка.

У Беларусі новы трэнд - перапродаж цацак з Mak.by. У Гродне таксама знайшліся пакупнікі
Калекцыя Mak.by. Крыніца: mak.by

Аб новым трэндзе ў TikTok распавяла беларуска Ірына. “Беларусы як з ланцуга сарваліся, скупляюць гэтыя цацкі”. Жанчына адзначае, што іх кошт на Kufar «часам проста зашкальвае». Трапляюцца прапановы за 50-80 руб., тады як кошт “Кідс Міла” у кафэ – ад 15 руб.

У аб’явах Kufar з геалакацыяй Гродна знайшлася адна такая прапанова. Ягор Гамулецкі хоча купіць зайца з «Ну, погоди!» па дагаворнай цане.

Таксама прадаюць цацкі са старых калекцый, калі Mak.by яшчэ быў McDonalds. У тым ліку тыя, што выпускалі ў нулявых. Кошт вар’іруецца ад 6 да 20 руб.

Чытайце таксама: У Гродне дзіцёнак два месяцы краў цацкі з крамы. Яго маці хоча падаць у суд на прадаўцоў