Старшынёй Гродзенскага абласнога суда стаў Уладзімір Янкоўскі. Такое рашэнне прыняў Аляксандр Лукашэнка, падпісаўшы 6 кастрычніка ўказ № 357. Да прызначэння Янкоўскі ўзначальваў суд Ленінскага раёна Гродна.
Уладзімір Янкоўскі нарадзіўся 19 кастрычніка 1974 года. У 1998 годзе ён працаваў у судзе Кастрычніцкага раёна. Потым — суддзёй у Гродзенскім абласным судзе.
20 сакавіка 2020 года Вышэйшая кваліфікацыйная калегія суддзяў Вярхоўнага суда вырашыла прызначыць Янкоўскага суддзёй і старшынёй суда Ленінскага раёна Гродна.
Паводле сайта zubr.cc, Янкоўскі не выносіў рашэнняў і прысудаў па «палітычных» справах. Але пакуль ён быў кіраўніком, гэты суд разглядаў шэраг палітычна матываваных спраў.
Уладзімір Янкоўскі разведзены. Яго дачка пайшла па прыкладзе маці пайшла ў Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт, распавялі Hrodna.life «Кіберпартызаны».
Нерухомасці за ім не лічыцца. Ездзіць на Reno.
Янкоўскі актыўна ездзіў у візавыя краіны — у 2015 годзе праз выдаткаваныя старонкі давялося мяняць пашпарт.
З 2015 года старшынёй Гродзенскага абласнога суда быў Аляксандр Корзун.