У Гродне стартавалі грамадскія абмеркаванні наконт рэканструкцыі будынка былога цэнтра дзіцячай творчасці «Прамень» на вуліцы Гарнавых, 5. Яны пройдуць да 24 кастрычніка 2025 года.

Цэнтр дзіцячай творчасці «Прамень» у Гродне працаваў з канца 1980-х гадоў. Пасля пераезду гурткоў і секцый у іншыя памяшканні будынак застаўся пустым. Нядаўна яго выкупіла ІТ-кампанія «Азаці», якая плануе рэканструяваць аб’ект пад каворкінгі і офісы.

Што прадугледжвае праект рэканструкцыі?

Паводле праекта памяшканні пераабсталююць. Прылеглую тэрыторыю добраўпарадкуюць. У прыватнасці, уладкуюць тратуары і адмосткі, правядуць азеляненне і ўсталююць малыя архітэктурныя формы. Ліўневыя і талыя воды будуць адводзіцца ў гарадскую сетку.

Згодна з дакументам, будаўніцтва і эксплуатацыя аб’екта не нашкодзяць навакольнаму асяроддзю. На ўчастку няма рэдкіх відаў раслін і жывёл, іх месцаў пражывання і міграцыі. Уздзеянне на раслінны і жывёльны свет будзе мінімальным.

Падчас самой рэканструкцыі будынка магчымыя кароткачасовыя выкіды забруджвальных рэчываў у паветра. Незваротнага ўплыву на атмасферу не будзе. Магчымы невялікі шум, уплыў на глебу, ваду і расліннасць. Будаўнічыя адходы будуць утылізаваць паводле закона. У праект уключылі меры па прадухіленню і зніжэнню негатыўнага ўплыву на прыроду.

Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі “Прамень”. Фота: yandex.by
Так выглядае цэнтр «Прамень» да рэканструкцыі. Фота: yandex.by

Дзе можна азнаёміцца з праектам і куды слаць заўвагі?

Азнаёміцца з дакументацыяй па ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе (АУНА) можна на сайце Гродзенскага гарвыканкама, у распрацоўшчыка АУНА, а таксама ў офісе кампаніі «Азаці» па адрасе К. Маркса, д. 31, к. 509. Кантактныя тэлефоны: (152) 66−26−01, (152) 75−28−23. E-mail: [email protected].

Свае заўвагі і прапановы па справаздачы аб праекце можна накіроўваць у Гродзенскі гарвыканкам звычайнай поштай на адрас пл. Леніна, 2/1, 230 023, г. Гродна, Рэспубліка Беларусь.

Е-mail: [email protected]. Кантактная асоба — начальнік упраўлення будаўніцтва, архітэктуры і горадабудаўніцтва Гродзенскага гарвыканкама Конан Дзяніс Раманавіч, тэл. (80 152) 62−69−93, факс. (80 152) 62−69−95, а таксама на e-mail: [email protected]

Таксама — распрацоўшчыку АУНА: ІП Мальеўская В.У. Юрыдычны і паштовы адрасы: Рэспубліка Беларусь, 230 009, Гродзенская вобласць, г. Гродна, вул. Курчатава, 3−5. Кантактная асоба: Мальеўская В.У. Кантактны тэлефон: 8029(7 881 702). E-mail: 375 297 881 [email protected].