Рыжы кот з’явіўся на вуліцах Гродна некалькі тыдняў таму. Часцей за ўсё ката можна сустрэць на вуліцы Савецкай, а таксама побач з рэстаранам «Бакст». У канцы верасня гродзенцы пачалі актыўна публікаваць відэа з катом у TikTok.
Некаторыя гродзенцы перажываюць, што жывёле можа пагражаць САГ. І спадзяюцца, што «папулярнасць» у сацсетках зробіць сваю справу. «Вядома, сабаку Барону вядомасць не асабліва дапамагае. Знайшоўся чалавек, якому ён замінае ў парку», — напісала Ирина.
Па тэме: На гродзенскага інстаграмнага сабаку Барона выклікалі службу адлову
Згодна з каментарыямі гродзенцаў пад іншым відэа, кот не бяздомны. У яго ёсць гаспадыня. Меркавана фота з ёй выклалі ў каментарах.
«Жывуць у цэнтры. Ён яе часта суправаджае», — напісала Ирина Пашпекина.




Гараджане адзначаюць, што кот «ласкавы і агрэсіўны» адначасова. Часам жывёла дазваляе сябе пагладзіць, але можа і ўкусіць.
«Артыст. Любіць публіку», — напісаў Marsy.
«Сядзіць такі: глядзець дазваляю, на гэтым усё», — каментуе alinka.krauchuk.
«Працую ў цэнтры. Рэальна кожны дзень бачу», — распавяла Ксюта1971.
«Калі каток у ашыйніку, то ён часта прыходзіць у галерэю Тызенгаўза пагуляцца з галерэйным катом Лаўрыкам», — адзначыў 6 800 375о.
Чытайце таксама: У цэнтры Ліды зносяць адзін з найстарэйшых драўляных дамоў. Верагодна, на яго месцы з’явіцца прытулак для катоў