Шаўрмічная «КартКафе» адкрылася ў пачатку жніўня на ўскраіне Фортаў. Ва ўстанове зрабілі стаўку на соусы ўласнага прыгатавання і сакавітае начынне. «КартКафе» стала адной з нямногіх устаноў у мікрараёне, дзе могуць перакусіць аўтамабілісты і спартсмены пасля заняткаў на картынгу.
«КартКафе» працуе непадалёк ад выезду на Зарыцу. Паблізу няма іншых устаноў, таму шаўрмічная карыстаецца попытам сярод кіроўцаў. «Мы прымаем замовы па тэлефоне і, пакуль аўтамабіліст да нас едзе, мы ўжо прыступаем да працы», — распавяла «АўтаГродна» заснавальніца Марыя.
У шаўрмічнай пакупныя соўсы не выкарыстоўваюць прынцыпова. Часночны, тартар і востры гатуюць самастойна. Супрацоўнікі лічаць, што так шаурма атрымліваецца больш сакавітай.
Па словах Марыі, у «КартКафе» гатуюць адзіную ў Гродне шаурму з балгарскім перцам і соўсам барбекю. «Трапленне 100%. Не было ніводнага кліента, які б сказаў, што гэта нясмачна».




Кошт страў вар'іруецца ад 7 да 14 руб. у залежнасці ад памеру і начыння. Бульба фры і цыбульныя кольцы каштуюць 5 руб., нагетсы — 6 руб., сырныя палачкі - 7 руб.
Заснавальніца звяртае ўвагу і на «асаблівы спосаб заварочвання шаурмы». У «КартКафе» страва атрымліваецца квадратнай формы. Дзякуючы гэтаму начынне не выпадае.
Унутры ўстановы ёсць барная стойка на пяць пасадачных месцаў. На даху — летняя тэраса. Па словах Марыі, нягледзячы на тое, што шаурма — фаст-фуд, некаторыя гродзенцы прыходзяць у кафэ на вячэру.
Установа працуе штодня з 10 раніцы да 22:00 вечара.
Чытайце таксама: Гродзенцы назвалі любімыя шаўрмічныя горада