Аднаўленне палацу ў Жамыслаўі вядзецца ўжо некалькі гадоў. За гэты час там зрабілі новы дах, а ініцыятыўныя супрацоўнікі, якія ўладкаваліся ў сядзібу, рэалізуюць новыя праекты. Так у Жамыслаўя ўжо з’явіўся ўласны мерч, а ў наступным сезоне, магчыма, пабудуюць гатэль, распавялі ў падкасце Vandra.
У Жамыслаўі можа з’явіцца гасцініца
Як адзначыў вядучы падкаста Раман Клеўжыц, у Жамыслаўі плануюць пабудаваць гасцініцу. На гэта спартэбіцца каля € 6 млн. Госця падкасту, кіраўніца турыстычнага напрамку праекта па аднаўленню палаца Алеся Гурская, пацвердзіла гэтую інфармацыю. «Здаецца, лічба рэальная, бо грошай патрабуецца вельмі шмат».
Па яе словах, мясцовыя ўлады зацікаўлены ў тым, каб будынак і наделей належыў мінскаму прадпрымальніку Міхаілу Глінскаму. Таму што «ён нешта робіць і ахоўвае», а таксама зацікаўлены ў папулярызацыі палацу сярод турыстаў.
Транспарт і намёт для турыстаў: як развіваюць сядзібу
Гурская таксама імкнецца развіваць турыстычны патэнцыял Жамыслаўя. Дзяўчына распавядае, што хацела адкрыць там аграсядзібу, але фінансава праект пацягнуць было складана. Таму Алеся дамовілася з гаспадаром закінутага ўчастка побач і арэндавала тэрыторыю. Там Гурская паставіла намёт і здае яго ў арэнду турыстам.
Таксама Гурская хоча дамовіцца з раённай адміністрацыяй, каб у выхадныя дні улады пусцілі дадатковы аўтобус. Алеся спадзяецца, што ўжо ў наступным сезоне транспартная інфрастукрутура пашырыцца.
Палац разбураецца — спыніць працэс складана
Нягледзячы на намаганні ўладальніка і супрацоўнікаў, сядзіба ўсё роўна разбураецца. З-за таго, што будынак дзесяць гадоў прастаяў без даху, некаторыя працэсы разбурэння прадухіліць ужо складана. «Кожны год там нешта абвальваецца. У 2020 годзе я магла прайсціся па другім паверсе, у гэтым годзе туды ўжо немагчыма падняцца», — кажа Алеся.
Але працы па аднаўленні ўсё роўна вядуцца. З тэрыторыі прыбіраюць смецце і косяць траву. Улетку разубарны дах перакрылі, а цяпер рэмантуюць афіцыну — службовае памяшканне пры шляхецкіх сядзібах.
Гісторыя комплексу
Падчас Першай сусветнай вайны тут быў ваенны санаторый. Потым Жамыслаўль увайшоў у склад Польшчы, і сядзібу вярнулі Умястоўскім. Яны перадалі яе Віленскаму ўніверсітэту. Палац перажыў Другую сусветную вайну без пашкоджанняў, але пасля стаў цэнтрам мясцовых устаноў: тут працавалі калгасны савет, бібліятэка, пошта, клуб.
У 2000-х сядзіба страціла функцыю адміністрацыйнага цэнтра. У 2008 годзе палац упершыню выставілі на продаж. Яе набыў бізнэсмэн з Мінску. Але пракуратура палічыла, што сядзібу прадалі па астаткавым кошце, а не як гісторыка-культурную каштоўнасць. Здзелку прызналі незаконнай. У 2012 годзе, напярэдадні новай спробы прадаць будынак, адбыўся пажар, пасля якога палац разрабавалі. Каміны з мармуру вывозілі на машынах. Адзін з інвестараў — бізнэсовец з Іарданіі — адмовіўся ад куплі праз аварыйны стан. Нарэшце, сядзіба перайшла да мінскага прадпрымальніка Міхаіла Глінскага, які заплаціў за яе 138 рублёў. Палац пачалі аднаўляць.
Да нашых дзён захаваліся не толькі палац, але і гаспадарчыя будынкі: лядоўня, амбар, будынак ГЭС на дамбе.
Чытайце таксама: Палац Умястоўскіх у Жамыслаўі пачалі аднаўляць