Польска-беларуская мяжа застанецца закрытай. Пра гэта паведамляецца ў заяве Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы.
«Закрыццё польска-беларускай мяжы дзейнічае да далейшага паведамлення і прадыктавана клопатам аб бяспецы палякаў і полек. Забеспячэнне бяспекі грамадзян з’яўляецца для нас прыярытэтам. Падкрэсліваем, што прынятае рашэнне звязана з расійска-беларускімі вучэннямі „Захад 2025“, што не азначае закрыцця мяжы выключна на перыяд гэтых вучэнняў.
Мы адновім рух, калі мяжа будзе цалкам бяспечнай, калі гэта пацвердзяць звесткі, прадастаўленыя службамі», — гаворыцца ў паведамленні.
У заяве адзначаецца, што прыпыненне памежнага руху стварае цяжкасці для перавозчыкаў, якім даводзіцца выкарыстоўваць альтэрнатыўныя маршруты, напрыклад, праз памежныя пераходы ў Літве.
Паведамляецца, што з улікам эканамічных фактараў і інтарэсаў польскіх прадпрымальнікаў прымаюцца меры, каб мінімізаваць наступствы для бізнесу ў перыяд абмежавання руху праз мяжу.
Што з чэргамі ў іншых пунктах пропуску?
Пасля закрыцця Польшчай пунктаў пропуску на мяжы з Беларуссю з 14 дзеючых пераходаў засталося ўсяго тры: адзін на латвійскім кірунку («Грыгароўшчына») і два на літоўскім («Каменны Лог» і «Беняконі»). Сюды перанакіраваны ўвесь транспартны паток.
У пагранічным і мытным камітэтах Беларусі заявілі аб узмацненні змен у гэтых пунктах пропуску і гатоўнасці да павелічэння патоку транспартных сродкаў.
Па стане на 16 веверасня, уезду ў Літву перад пунктамі пропуску Мядзінінкай (Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) чакаюць 830 грузавікоў і 50 легкавушак, паведамляе Дзяржпагранкамітэт.
У пункце пропуску Пацерніекі (Грыгароўшчына) у чарзе — 190 фур.
Чэргаў з аўтобусаў няма.
Таксама беларускія памежнікі скардзяцца, што іх літоўскія і латвійскія калегі працуюць не на поўную сілу.
Так, памежная служба Беларусі сцвярджае, што літоўскія памежнікі за суткі ўпусцілі з Беларусі 17% ад агульнай колькасці грузавікоў і толькі палову легкавых аўтамабіляў. Латвійскі бок праз пункт пропуску Пацерніекі (Грыгароўшчына) за 24 гадзіны прыняў каля 50% велікагрузаў.
Што з рэйсамі і квіткамі?
Перавозчыкі адмянілі ўсе аўтобусныя рэйсы з Беларусі ў Польшчу папярэдне па 25 верасня, паведамляе сэрвіс «Атлас». Усім пасажырам, якія набывалі білеты на гэтыя рэйсы праз сэрвіс Атлас, вярнулі грошы.
Як даехаць?
Практычна адзіны варыянт дабрацца на аўтобусе ў Еўрасаюз — паездка праз Літву.
У сістэме Атлас даступныя білеты на аўтобусы, якія курсіруюць праз пункты пропуску «Беняконі» і «Каменны Лог».
Што з коштам на квіткі?
Попыт на білеты ў Вільнюс з беларускіх гарадоў расце. Кошт застаўся ранейшым. На сайце і ў дадатку Атлас даступныя білеты ў Вільнюс з Мінска і Гродна па цане 200 рублёў. Столькі ж яны каштавалі і да закрыцця польскай мяжы.
Пляцоўкі з душамі і Wi-Fi
У Беларусі па ўсёй мяжы скончваецца ўладкаванне пляцовак для транспартных сродкаў, якія чакаюць выезду за межы Беларусі.
Так, у 2025 годзе скончыцца будаўніцтва пляцоўкі на 280 аўтамабіляў на польскім кірунку ў пункце пропуску «Варшаўскі мост». А для грузаў перад пунктам пропуску «Казловічы» будуюць яшчэ большую пляцоўку. Яна будзе змяшчаць амаль 800 грузавых месцаў для 800 фур.
«На гэтых пляцоўках ствараюцца самыя сучасныя ўмовы — санітарныя вузлы, душ, Wi-Fi. У 2025-м на польскім кірунку таксама адпрацавалі тэхналогію, пры якой аўтамабіль пасля рэгістрацыі ў электроннай чарзе адпускаўся. А чалавек мог ехаць туды, дзе яму зручней чакаць перасячэння мяжы», — расказаў старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта Беларусі Уладзімір Арлоўскі.
Нагадаем, у ноч з 11 на 12 верасня Польшча закрыла аўтамабільныя і чыгуначныя пераходы на мяжы з Беларуссю. Сітуацыя, калі былі б закрыты ўсе КПП на мяжы паміж дзвюма краінамі, адбываецца ўпершыню з 1991 года.