Аказалася, на ператрымку Барона ўзяў «Зоотель» на вуліцы Скамарошкі. Інфармацыя пра гэта з’явілася ў TikTok-канале Look at Grodno.
Сабака патрапіў у «Зоотель» пасля таго, як на яго выклікалі службу адлову. Барон меў патрэбу ў тэрміновай ператрымцы — інакш яго б змясцілі ў прытулак.
Заагатэль — установа, у якой жывёлы застаюцца на час, калі іх гаспадары ў ад’ездзе.
Дзякуючы публікацыям у Instagram-акаўнце Барона гродзенцы даведаліся аб праблеме і за суткі знайшлі для сабакі ператрымку. Гэта часовая мера — сабака ўсё яшчэ ў пошуках пастаяннага гаспадара.
Чорны сабака Барон гуляў па гродзенскім цэнтры некалькі гадоў. Сабака не быў агрэсіўным. Аказалася, што ён прышчэплены. У 2021 годзе супрацоўнікі кавярні «Наша кава» завялі для сабакі старонку ў Instagram. Так яны хацелі знайсці для жывёлы новы дом.
Неабыякавыя гродзенцы сабралі грошы на пакупку будкі для Барона. Апошняя публікацыя ў акаўнце сабакі датуецца летам 2024. У ёй ад асобы Барона расказваюць, што будку адправілі ў САГ. «Там яна будзе больш карысная», — адзначалі аўтары.