У сувязі з закрыццём мяжы перавозчыкі адмянілі некалькі рэйсаў, паведамляе сервіс «Атлас».
Пад адмену трапілі:
PlusBus:
- Гомель → Познань: 10, 11, 12 верасня
- Познань → Гомель: 12, 13, 14 верасня
АП Маладзечна (Маладзечна-Варшава):
- з 10.09 па 19.09 уключна
«Атлас» працягвае сачыць за сітуацыяй. Пасажырам адмененых рэйсаў вярнулі грошы.
UPD. Перавозчык ІП Баертранс таксама прыпыняе ўсе рэйсы з 11 да 16 верасня.
DND Group прыпыняе:
- Гродна → Варшава з 11 па 16 верасня ўключна,
- Варшава → Гродна з 11 па 17 верасня ўключна.
Прыпыненыя рэйсы перавозчыкаў ТАА «Гродна Экспрэс» і BIALYSTOK EKSPRES Sp. z o.o.:
- Гродна → Варшава (рэйс 10:50) з 12 па 16 верасня ўключна,
- Варшава → Гродна (рэйс 22:30) з 12 па 16 верасня ўключна.
Праз польскую мяжу ездзілі фірмы «Зэт», «Фаварыт», «Беласток Экспрэс», «Гродна Экспрэс», «Флайбус» і Аўтобусны парк № 1 Гродна. Яны пакуль не адрэагавалі на закрыццё мяжы.
Прэм’ер Польшчы Дональд Туск заявіў, што пункты пропуску на мяжы Польшчы і Беларусі закрыюць у ноч з чацвярга 11 верасня на пятніцу 12 верасня. Як доўга будзе закрытая мяжа — пакуль невядома.