У бары «Эсперанто» запусцілі альтэрнатыву класічным дэгустацыям — гульню «казіно». Гэта механіка, якая дазволіць наведвальнікам адгадаць віно.

Сомелье бара будзе распавядаць унікальныя факты і асаблівасці напою. Задача кліента — вывучыўшы колер, водар і густ, вызначыць краіну, рэгіён і гатунак вінаграду. «Казіно» — таму што рабіць «стаўкі» наведвальнік будзе на спецыяльным полі з фішкамі.

Для лепшага дэгустатара падрыхтавалі прыз. Калі пройдзе першая такая дэгустацыя, пакуль невядома.

«Эсперанта» — бар-рэстаран у цэнтры Гродна з вялікай віннай картай. Тут праводзяцца музычныя вечары, тэматычныя тыдні і дэгустацыі.