У Слоніме прадаюць былы будынак ваенкамата на вул. Пушкіна, 52. Будынак «спецыялізаваны для органаў дзяржаўнага кіравання, абароны, дзяржаўнай бяспекі, унутраных спраў» можна купіць на пляцоўцы au.nca.by.

Лот складаецца з двухпавярховага будынка, прыбіральні, склепа, прыбудовы, двух гаражоў, агародж і сетак. Будынак двухпавярховы. Агульная плошча — 419.5 м2. Яна закансерваваная. Будынак знаходзіцца на балансе мясцовага ЖКГ.

Зараз актуальны ваенны камісарыят Слонімскага і Зэльвенскага раёнаў знаходзіцца на вул. Брэсцкая, 44.

Чытайце таксама: Нерухомасць тыдня: пад Гроднам прадаюць стогадовы хутар — побач Нёман і мяжа