У Гродне ўлады змянілі афішу фестывалю фарбаў. Змянілі ўсяго адну дэталь – прыбралі надпіс “ГроднаХолі”. Актывістка Вольга Бондарава лічыць, што гэта яе заслуга: цяпер Гродна не пагражаюць дэманы і наркотыкі.
Холі ў Індыі – штогадовае індуісцкае трохдзённае свята вясны. Пры святкаванні выкарыстоўваецца каляровы парашок. На думку Бондаравай, свята “Холі” звязанае “з індуісцкім паганскім дэманам, чыё памінанне спалучанае з ужываннем наркотыкаў”.
Мабыць, Бондарава звярнулася да ідэолагаў. Яна падзякавала ім за стаўленне і рэакцыю.

“Не хацелася б, каб безадказныя супрацоўнікі аддзела культуры з дызайнам галаўнога мозгу сваёй халатнасцю выклікалі ім (гродзенцам – Hrodna.life) непрыдатныя каштоўнасці і чужыя традыцыі”, – лічыць Бондарава.



