У суботу, 6 верасня, у Гродне адзначаць Дзень горада. Рэдакцыя Hrodna.life сабрала ўсё, што трэба ведаць пра святочныя мерапрыемствы: праграму, дзе будуць усталяваны КПП, а таксама дзе нельга будзе паркавацца і ездзіць у гэты дзень на сваім аўтамабілі.

Асноўныя мерапрыемства

6 верасня ў Гродне пройдзе фестываль сыру, «Танцавальны рух па-гродзенску» з віртуальнымі танцамі і флэшмобамі ды іншыя мерапрыемствы.

На вуліцы Ажэшкі пройдзе фестываль графіцістаў. Дзеці змогуць памаляваць на асфальце — ім выдадуць трафарэты.

У другой палове дня ў парку тэатр лялек пакажа спектакль «Дзень нараджэння Чабурашкі». У Швейцарскай даліне разгорнецца батлеечны тэатр.

На Савецкай вуліцы запланаваны выступленні жывых скульптур, хадулістаў, роставых лялек і лялек-веліканаў.

Хэдлайнер вечаровага канцэрта — Мары Краймберы. Таксама выступяць прадстаўніца Беларусі на «Інтэрбачанні» Насця Краўчанка, кавер-гурт «Дэльтаплан», Каця Кейсі і Сяргей Собаль.

Поўную праграму свята можна паглядзець тут.

Што яшчэ будзе цікавае?

На левым беразе Нёмана ў Гродне адбудзецца воднае шоу з удзелам спартсменаў з Мінска і Санкт-Пецярбурга.

Асноўная праграма з музыкай і інтэрактыўнымі пляцоўкамі пройдзе з 15:00 да 18:00.

15:25 — заплыў кацера МНС

16:00 — паказальныя выступленні флайбардыстаў з Мінска

16:30 — заплыў байдарачнікаў

17:00 — светладыёднае флайборд-шоу з акрабатыкай і піратэхнікай ад спартсменаў з Санкт-Пецярбурга.

Дзе будуць КПП?

У Гродне на Дзень горада ўсталююць 8 КПП, трапіць унутр можна будзе толькі праз іх:

  • № 1 вул. Дзяржынскага
  • № 2 и № 3 вул. Акадэмічная
  • № 4 перакрыжаванне вул. Э. Ажэшка и пл. Леніна
  • № 5 скрыжаванне вуліц Сацыялістычнай і Карбышава.
  • № 6 и № 7 вул. Э. Ажэшка ў раёне рэстарана «Каралеўская ахота»
  • № 8 уваход на плошчу А. Тызенгаўза з боку вул. Мітрапаліта Філарэта

Міліцыя таксама паведамляе, што на тэрыторыю ўнутры КПП не пусцяць з хатнімі жывёламі, роварамі і самакатамі. Нельга прыносіць зброю і яе муляжы, небяспечныя прадметы, алкаголь і піва. П’яных людзей на свята таксама не дапусцяць. Просяць мець з сабой мінімальную колькасць рэчаў. Гэта «спросціць працэдуру дагляду і час праходжання КПП».

Усё, што трэба ведаць пра Дзень горада ў Гродне: канцэрты, воднае шоу, КПП і расклад руху транспарту
Схема КПП. Фота: vk.com/uvdgrodno

Дзе перакрыюць рух?

З 19:00 5 верасня будуць перакрыты вуліца Мітрапаліта Філарэта і плошча Тызенгаўза. Іх адкрыюць толькі 7 верасня ў тры гадзіны ночы.

6 верасня з 5 раніцы вуліцы Дзяржынскага — Сацыялістычная — Ажэшкі будуць перакрыты. Іх адкрыюць у 3:00 7 верасня.

Дзе будзе забароненая стаянка аўтамабіляў?

5 верасня. З 6 гадзін раніцы да 3 ночы 7 верасня па плошчы Антонія Тызенгаўза.

Дадатковы транспарт ўначы

6 верасня пасля феерверка арганізуюць дадатковыя рэйсы грамадскага транспарту. Адпраўленне транспарту будзе з прыпынкаў:

  • «Плошча Савецкая»
  • «Шпіталь»
  • «Гроднахлебпрам»