Гродзенскі цэнтр нерухомасці прапануе арандаваць на тры гады пляцоўкі каля Юбілейнага возера. Там можна ўсталёўваць фуд-тракі або пункты пракату спартінвентару.

Усяго на аўкцыён выстаўлена чатыры лоты. Плошча тэрыторый — ад 75 да 130 кв. м. На двух з іх можна размяшчаць фудтракі або летнія кафэ, на астатніх — пракат спартінвентару.

Стартавыя сумы за права арэнды: 351,7 руб., 609,7 руб., і 562,8 руб.

Таксама на аўкцыён выставілі пляцоўку па вуліцы Крамко. На тэрыторыі плошчай 15 кв. м. можна размяшчаць нестацыянарны гандлёвы аб’ект. Стартавая сума за права заключыць дамову арэнды — 70 руб.

Таргі па ўсіх лотах адбудуцца 23 верасня.

Як мяняецца Юбілейнае возера

У пачатку лета завяршылася абнаўленне пляжа на Юбілейным возеры. Грунт замянілі рачным пяском, уладкавалі пешаходныя і веласіпедныя сцежкі, абсталявалі гульнявыя зоны для дзяцей. З’явіліся новыя распранальні, шэзлонгі і пляцоўкі для гульні ў пляжны валейбол і футбол. Таксама на Юбілейным возеры ўстанавілі першы ў Гродне водны пандус для людзей з інваліднасцю.