Зараз рэстаўратары дапрацоўваюць заходні схіл, а пасля зоймуцца паўднёвым. Гэта апошні крок ў аднаўленні даху сінагогі, напісалі на Facebook-старонцы маёнтку.
Аднаўляць сінагогу ў Ізабеліне пачалі ў лістападзе 2024. Сцены будынка ўмацавалі і зрабілі часовы драўляны дах. У жніўні 2025 рэстаўратары пачалі змяняць часовы дах на сталы — ён ужо не зменіцца падчас будучых будаўнічых работ.

Мураваную сінагогу ў Ізабеліне пабудавалі у XVIII стагоддзі ў часы ВКЛ. У апошнія дзесяцігоддзі сінагога разбуралася і прыходзіла ў заняпад. Тады яе аднаўленнем заняліся валанцёры.
Будынак належыць турыстычнаму прадпрыемству «Маёнтак Падароск».
Чытайце таксама: «Вярнуць мястэчку карані». Як валанцёры аднаўляюць старыя іудзейскія і лютэранскія могілкі