Кавярня «Крэйзі кап» адкрылася на Віктара Глухава, 30. Установа адкрылася на месцы «Калібры» і пакуль працуе ў тэставым рэжыме.
Кавярня «Крэйзі кап» пачала працу ў апошнія дні жніўня. Мяркуючы па сацсетках, установа спецыялізуецца на аўтарскіх напоях і дэсертах.
У меню — торт эстэрхазі, клубнічныя і грушавыя пірожныя, пончыкі і тырамісу. Кошт дэсертаў вар'іруецца ад 4,5 да 10 руб. На ўчорашнія пазіцыі дзейнічае скідка 40%.
У кавярні таксама прадугледжана дзіцячая зона са спецыяльнай мэбляй і цацкамі.
Пакуль установа працуе ў тэставым рэжыме. З 8:00 да 21:00 з панядзелка па чацвер. У пятніцу кавярня закрываецца на гадзіну пазней — у 22:00. У выходныя графік працы з 10:00 да 22:00.
«Калібры», на месцы якога адкрылася «Крэйзі кап», прапрацавала ў спальным раёне менш за год. Уладальнікі планавалі зрабіць перапынак для рэарганізацыі, але ў выніку закрыліся канчаткова. Бізнес прадалі за $ 9 тыс.