Пасля таго, як гродзенцы за паўдня разабралі ўсе свабодныя месцы на бясплатныя экскурсіі да Дня горада Гродна, улады арганізавалі дадатковыя сустрэчы.

У аддзеле спорту і турызму Гродзенскага гарвыканкама, які і з’яўляецца адным з арганізатараў бясплатных экскурсій, распавялі, што не чакалі такога ажыятажу.

Расклад дадатковых экскурсій:

2 верасня, 11:00 — «Гродна — горад уражанняў»,

3 верасня, 11:00 — «Старажытны Гарадзень»,

4 верасня, 15:00 — «Старажытны Гарадзень»,

4 верасня, 16:00 — «Знаёмства з Кірхай і арганам»,

5 верасня, 14:00 — «Гродна — горад уражанняў».

Запісацца можна толькі 28 жніўня з 11:00 да 15:00 па тэлефоне 8 (0152) 64-28-51. Колькасць месцаў абмежаваная.