У ліпені ў Гродне затрымалі мужчыну, які «захоўваў з мэтай распаўсюду» экстрэмісцкія матэрыялы ў «ВКонтакте». Чарговае затрыманне па падобнай прычыне адбылося і ў пачатку жніўня, паведамляе «102.Неман».
У канцы ліпеня супрацоўнікі Кастрычніцкага РУУС затрымалі 41-гадовага гродзенца. На яго старонцы «ВКонтакте» сілавікі знайшлі экстрэмісцкія матэрыялы, якія захоўваліся з 2023 года.
Мужчына прызнаў віну. Суд пастанавіў арыштаваць гродзенца на 10 сутак.
У жніўні міліцыя затрымала 35-гадовага гродзенца, які быў падпісаны на экстрэмісцкія чаты і каналы ў Telegram з 2021 года. Мужчына віну прызнаў, яму прызначылі штраф 30 базавых велічыняў (1260 руб.).
Міліцыя Гродна заклікае гараджан «адмовіцца ад „небяспечных“ падпісак». Адзначаючы, што інфармацыя, размешчаная ў інтэрнэце, можа «уяўляць сур’ёзную пагрозу».
Чытайце таксама: «Частка людзей сядзе, частка з’едзе, эканоміка будзе падарваная». Што казалі гродзенцы ў 2020 годзе ў «будцы галоснасці»