Аніматарка з Гродна Дзіяна Капцёрава пераўвасабляецца ў зубную фею і расказвае дзецям, як даглядаць ротавую поласць. Казачнага персанажа Люмінелу Дыяна прыдумала нядаўна, але ўжо выконвае замовы. Аб сваіх паслугах дзяўчына распавядае ў Instagram.
Аніматарская праграма Дыяны складаецца з некалькіх частак. Спачатку дзяўчына расказвае дзіцяці, як падтрымліваць здароўе зубоў. Затым — уручае «каштоўны падарунак з валізкі зубной феі» або грошы.


Візіт Люмінэлы доўжыцца 25 хвілін. Кошт прадстаўлення пакуль не пазначаны, але за 45-хвілінны спектакль паводле «Алісы ў краіне цудаў» Дыяна бярэ 215 руб.
Чытайце таксама: У Гродне з’явіўся амерыканскі дэсерт — печыва з рознымі начыннямі