На пачатку верасня ў Гродне пройдуць бясплатныя экскурсіі па знакавых месцах горада. Арганізатар — аддзел спорту і турызму Гродзенскага гарвыканкама сумесна з экскурсаводамі Беларускага таварыства экскурсаводаў, паведамляюць улады.
Расклад экскурсій
1 верасня
16:00 — «Прагулка па Пагулянцы» (вул. Антонава, пр-т Касманаўтаў, вул. Парахавая)
17:00 —"Сярод алей 250-гадовага сада" (парк Жылібера)
2 верасня
15:00 — «Гродзенскі каталіцкі некропаль» (вул. Падольная — Прыгарадная)
3 верасня
14:00 —"Гродзенскія анёлы" (вул. Антонава — Прыгарадная)
4 верасня
18:00 — Арт-аб'екты Гродна (вул. Свярдлова, К. Маркса, Савецкая)
18:30 — «Станіславова — каралеўскі палац без караля» (раён чыгуначнага вакзала, заапарка, вул. Ціміразева)
5 верасня
10:00 — Гродна ў жаночых гісторыях (вул. Дзяржынскага, 17 Верасня, Акадэмічная, парк Жылібера, вул. Ажэшкі, Леніна, К. Маркса).
Як запісацца
Каб паўдзельнічаць, патрабуецца папярэдні запіс. Зрабіць гэта можна па тэлефоне