Пракат спартыўнага інвентара і абсталявання размесцяць на Юбілейным возеры ў Гродне. Пры гэтым добраўпарадкуюць прылеглую тэрыторыю.

Гродзенскае ЖКГ праводзіць закупку — на распрацоўку графічных матэрыялаў выдаткуюць 1700 рублёў. Яе скончаць да канца 2025 года.

Пасля рэканструкцыі на Юбфілейным возеры з’явяцца веладарожкі, шэзлонгі, навесы, лаўкі, спартыўныя пляцоўкі. Таксама ўсталююць водны пандус.