Трансагенцтва «Фаварыт» абвясціла пра новы рэйс Гродна — Ліда — Шальчынінкай — Вільнюс. Рэйс рэгулярны, аўтобусы курсіруюць штодня. Мяжу яны будуць праходзіць праз пагранічны пераход Беняконі-Шальчынінкай.
Новы рэйс запускаюць з 27 жніўня. З Гродна аўтобус выязджае ў 03:00, з Ліды — у 04:30. У 07:15 прыбывае ў Шальчынінкай, а ў 08:25 — у Вільнюс. Таксама плануецца заезд у аэрапорт літоўскай сталіцы, але пакуль гэты прыпынак знаходзіцца ў працэсе ўзгаднення.
З Вільнюса аўтобус адпраўляецца ў 18:25, у 22:10 — прыбыццё ў Ліду, а ў 23:30 — у Гродна.
Кошт квіткоў:
- Гродна — Вільнюс: 200 руб.
- Ліда — Вільнюс: 185 руб.
- Гродна — Шальчынінкай: 180 руб.
- Ліда — Шальчынінкай: 160 руб.
Раней Трансагенцтва «Фаварыт» адкрыла штодзённы рэйс у Вільнюс з Ліды.
Нагадаем, у сярэдзіне жніўня рэзка скарацілася колькасць аўтобусных рэйсаў паміж Мінскам і Вільнюсам. Літоўскі перавозчык Eurolines і беларускі «Мінсктранс» прыпынілі большасць маршрутаў. Такая сітуацыя ўзнікла з-за перавышэння лімітаў на колькасць рэйсаў.
Аўтобусы з Ліды ў Вільнюс: расклад, цэны і вольныя месцы
З пачатку года ўрад Літвы скараціў колькасць дазволаў на аўтобусныя перавозкі з Беларуссю ўдвая — з 58 да 29. Дазволы даюцца па прынцыпе ўзаемнасці: літоўскі перавозчык атрымлівае іх толькі пры наяўнасці аналагічнага дакумента ў беларускага боку.
У сувязі з скарачэннем рэйсаў паміж дзвюма сталіцамі Ліда стала транспартным хабам, якія злучае Мінск і Вільнюс.
З Ліды перавозкі ажыццяўляюць трансагенцтва «Фаварыт» і кампанія «Інтакс». Кошты на квіткі — ад 165 рублёў. Свабодныя месцы даступныя толькі пачынаючы з 4 верасня.
Автобусы двух фірмаў адпраўляюцца з Ліды ў 04:30, 06:30, 11:00, 14:00 і 18:00.