Бар «Amigos» у Гродне адкрываецца 22 жніўня. Зараз гэта АлкаБуфет Tres Amigos. У меню — настойкі і закускі. Месца будзе па ранейшым адрасе — на вул. Калючынскай, 12.

У меню будуць 10 «афігенных» настоек на дыстыляце. Закускі гэтым разам будуць не мексіканскія — катлеты, бліны з мачанкай, суп-гуляш. Тэкіла і сангрыта ў меню застануцца. Раз на тыдзень можна будзе пакаштаваць мексіканскія закускі - бурыта і кесадзіллі.

— А наогул… ды проста прыганяйце, ну! Будзе смачна, весела і вельмі па-хатняму! — абяцаюць уладальнікі.

Amigos — бар у Гродне, які то адкрываецца, то зачыняецца

Бар закрыўся ў ліпені 2025 года. З 2020 па чэрвень 2023 на Урыцкага, 26 працаваў мексіканскі бар Los Amigos, які ў траўні 2022 закрыўся з-за даўгоў. Да Los Amigos ва ўладальніка бара было невялікае кафэ «Пад носам» з пітнымі супамі. Яно адкрылася ў 2018 на Леніна, 14 і прапрацавала крыху больш за год. А перад гэтым, з 2014, — першы мексіканскі бар на Стэфана Баторыя, 8б, які называўся проста «Амигос».