Спартыўныя пляцоўкі з’явяцца каля трох школ Гродна: № 3, 28 і 33. Пляцоўкі разаб’юць на некалькі тэматычных зон. Будуць і месцы для заняткаў спортам людзей з інваліднасцю.

На пляцоўках можна будзе гуляць у баскетбол — у гэтых зон з’явіцца разметка і спецыяльнае пакрыццё. Таксама арганізуюць месца для заняткаў варкаўтам і інклюзіўныя зоны, паведамляе «Гродна Плюс».

На спартпляцоўках будуць праводзіць урокі фізкультуры. Як мяркуе Кацярына Бірукова, намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце школы № 3, дзеці будуць прыходзіць на пляцоўку і ў суботу. «Мы спадзяемся, што пляцоўка і ўвогуле наша школьная тэрыторыя стане месцам прыцягнення для ўсіх жыхароў мікрараёна», — дадала Бірукова.

Чытайце таксама: У Гродне не хапае турнікоў для дарослых спартоўцаў? Гараджане паспрачаліся ў сацсетках