Каля стогадовага дома на Міцкевіча, 9 ужо вядуцца будаўнічыя работы. Будынак абгарадзілі, дах разабралі, а вокны дэмантавалі, паведамляе «Вечерний Гродно». Дом перабудуюць пад краму.
Каля фасада ўжо ўстаноўлены будаўнічыя лясы. Згодна з праектам рэканструкцыі, тут з’явіцца магазін нехарчовых тавараў і кабінеты.
Прылеглую да дома тэрыторыю добраўпарадкуюць: азеляняць, пракладуць дарожкі. Будынак падключаць да электрычнасці, сувязі, вадаправода і каналізацыі.
Месца будаўніцтва ўваходзіць у зону аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей і водаахоўную зону Гараднічанкі.


Дом выкупілі амаль пяць гадоў таму
Дом на Міцкевіча, 9 пабудавалі ў пачатку ХХ стагоддзя. У 2020 з’явіўся новы ўладальнік — гродзенская фірма — ТАА «Формула вады». Умовы продажу забаранялі разбураць і пашкоджваць будынак.
Да гэтага дом не раз хацелі знесці, але гараджане былі супраць. Дом на Міцкевіча — характэрны для гарадской драўлянай забудовы мяжы ХІХ-ХХ стагоддзяў у гістарычным раёне Новы Свет і лічыцца аднымі з яго сімвалаў. У будынку няма статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці.
Чытайце таксама: Знайшоўся спадчыннік уладальніка дома на Міцкевіча: «Думаеце, я б давёў яго да такога стану?»