Электронныя праязныя закупляюць для грамадскага транспарту ў Гродне. Для горада збіраюцца персаналізаваць 100 000 бескантактавых смарт-карт. На гэта выдаткуюць 20 000 рублёў з інавацыйнага фонду Гродзенскага аблвыканкама.
Закупка праходзіць у рамках укаранення аўтаматызаванай сістэмы аплаты праезду і дзяржпраграмы «Лічбавае развіццё Беларусі» на 2021−2025 гады. Яе павінны былі рэалізаваць да 18 верасня, але першая закупка не адбылася. Закупляе паслугі па запісе на смарт-карты электронных праязных «Гроднааблаўтатранс».
Пра тое, што ў Гродне збіраюцца замяніць старыя кампосцеры новымі валідатарамі, стала вядома восенню 2024 года. Зараз Гродна і Віцебск — апошнія абласныя цэнтры Беларусі, дзе яшчэ няма электроннай сістэмы аплаты за праезд. У 2025 годзе Аўтобусны парк закупіў абсталяванне для аплаты праезду картамі, але пакуль яшчэ не ўкараніў яго.