Аб’ява аб продажы кавярні «Калібры» ў Грандзічах з’явілася на «Куфары». Бізнес ужо прадавалі вясной 2025 года — тады пакупнік для «Калібры» знайшоўся.
У траўні за кавярню прасілі $ 14 тыс. У чэрвені на сайце Biz4Y.com з’явілася аб’ява, што «Калібры» прадалі за $ 9 тыс.

У канцы чэрвеня ў Instagram «Калібры» уладальнікі распавялі, што сыходзяць на «летнія вакацыі для рэарганізацыі». А ўжо ў ліпені паведамілі, што кавярня «закрытая назаўжды». На яе месцы адкрыецца новая ўстанова «Крейзи кап».
Тым не менш на «Куфар» аб’ява аб продажы «Калібры» да гэтага часу актыўна. За кавярню просяць 41,7 тыс. ($ 12,4).
«Калібры» адкрылася у верасні 2024 у Грандзічах. Установа спецыялізавалася на аўтарскіх напоях і выпечцы. Кавярня прапрацавала менш за год.
Чытайце таксама: Гродзенка паскардзілася, што ў Вішняўцы няма кавярняў - каментатары яе падтрымалі