31-гадовую Ганну Кулак з Слоніма асудзілі па артыкуле аб грубым парушэнні парадку за ўдзел у пратэстах (ч. 1 арт. 342 КК). Ёй прысудзілі хатнюю хімію, паведамляе «Наша Ніва».
Дакладны прысуд, які вынеслі Ганне, невядомы. Але ён ужо набыў моц — прозвішча жанчыны з’явілася ў «спісе экстрэмістаў» на сайце МУС.
Ганна Кулак нарадзілася ў Слоніме, скончыла БДЭУ. У 2024 годзе адкрыла ў Слоніме ІП па рамонце бытавой тэхнікі. Затым зноў паступіла ў БДЭУ на спецыяльнасць «маркетынг» на завочную форму навучання.
Усяго ў спісе «экстрэмістаў» 5621 чалавек.
Чытайце таксама: Аўтамабіль актывіста з Гродна прадалі на аўкцыёне