У Гродне на вул. Садакова ўзводзяць жылы дом для сям'і, якая выхоўвае дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў.
У траўні 2025 года выбіралі генеральнага праекціроўшчыка на распрацоўку праектнай дакументацыі. На распрацоўку выдаткуюць 66 253 рублёў. Такое рашэнне прыняў Гродзенскі гарвыканкам у красавіку 2025 года.
Плошча дома — 319 кв.м. Будаўніцтва пачнуць у лістападзе 2025 года. Ён будзе двухпавярховым, з бетоннымі сценамі. Гаспадарчая пабудова будзе з гаражом.
У жніўні праводзяць лабараторныя вымярэнні па абследаванню ўчастка забудовы.
Чытайце таксама: У Гродне каледж падмануў сірату — прыйшлося ўмяшацца пракуратуры