Улады запланавалі бягучы рамонт будынка УУС Гродзенскага аблвыканкама па вул. Гая, 4. На яго выдаткуюць амаль 310 тыс.рублёў з бюджэту.

Рамонт правядуць з канца жніўня да канца лістапада. Адрамантуюць калідор, тамбур, санвузел і кабінеты.

Выканаўца рамонту або яго фірма не павінна быць уключана ў спісы датычных да экстрэмісцкай або тэрарыстычнай дзейнасці. У яго павінен быць вопыт выканання падобных работ.

У 2021 годзе правялі рамонт ізалятара часовага ўтрымання і ўнутранага дворыка.