Уладальнік прадае клуб квэстаў і забаў, які больш за тры гады існуе на рынку. Верагодна, гаворка ідзе аб установе Kyba.by. У яе ёсць тры лакацыі ў Гродне і пяць квэстаў.

У клубе ёсць наступныя квэсты — Прытулак, Уцёкі з турмы, Лялькавод, Хованкі ў цемры, Пацыент Х — псіхушка. Таксама ёсць тэматычныя праграмы — Мафія і Гульні ў кубе. Тут можна праводзіць дзіцячыя дні нараджэння, цімбілдынгі, карпаратывы, прыватныя мерапрыемствы.

Уладальнікі запэўніваюць, што ў іх — антуражныя хорар-квэсты, якія апускаюць у атмасферу.

Каманду, працэсы, абсталяванне гатовыя перадаць. Абяцаюць сучаснае абсталяванне, стабільны прыбытак і паўторныя браніраванні. У продаж уваходзяць матэрыяльныя актывы, дзейсныя дагаворы, акаўнты, базы і сістэмы, персанал.

У каментарах дзеляцца думкамі аб бізнэсе: два карыстальніка лічаць яго не вельмі ўдалым. Маўляў, усе, хто хацеў, ужо схадзілі ў квэсты. З імі згодныя не ўсе: каментатар думае, што новае пакаленне толькі адкрывае для сябе такі спосаб бавіць вольны час.

Чытайце таксама: З’яжджаюць за мяжу ці ў іншыя гарады: якія бізнэсы прадаюць у Гродне ў сувязі з пераездам