Двухпавярховы будынак па вуліцы Горкага каля крамы «Фіялка» пачалі будаваць у 2024 годзе. Адкрыццё комплексу запланавана на першую палову 2026-га, паведамляе «Гродно Плюс».

На першым паверсе размесцяцца два прасторных рэстарана. Другі адведзены пад фуд-корт з дзясяткам невялікіх кафэ. Уладкуюць таксама дзіцячую пляцоўку. Рабяты змогуць пагуляць на атракцыёнах, пясочніцы і ў спецыяльным доме з горкай, а таксама — пакатацца на каруселі.

Каркас будынка ўжо пабудавалі. Ідуць падрыхтоўчыя працы перад фінальнай стадыяй будаўніцтва: спецыялісты зоймуцца аздабленнем, электрамантажам, вадаправодам і шкленнем.

Кафе у "Фиалки". Фото: Гродно Плюс
Кафэ ля «Фіялкі». Фота: Гродна Плюс

Што на гэтым участку планавалі пабудаваць раней

У кастрычніку 2021 года жыхары дома побач з крамай «Фіялка» дамагліся адмены будаўніцтва вышыннага дома на гэтым участку. Жыхары выказвалі асцярогі, што іх дом абрынецца, як толькі пачнуць забіваць палі, двор ператворыцца ў суцэльную паркоўку, а дрэвы высякуць і насаджаюць замест іх дубчыкаў. Іх пачулі. Зямлю забралі ў папярэдняга пакупніка і зноў выставілі на аўкцыён.