На адной з апошніх сустрэч Аляксандр Лукашэнка адпіў алей проста з бутэлькі. У TikTok брэнда «Залатая кропля» назвалі гэта «трэндам» і кінуліся паўтараць.
На відэа шэсць чалавек адпіваюць алей з бутэлькі. Відаць, што некаторыя з іх імкнуцца не паморшчыцца.
Відэа набрала амаль 1000 каментароў. Каментары спрачаюцца, так пілі ці не пілі супрацоўнікі завода алей — знялі дадатковую накрыўку ці не.
Хтосьці ўспамінаў, што алей раілі піць у дзяцінстве. Хтосьці - што ён лечыць запоры. Былі і больш эмацыйныя каментары. Накшталт «п**дзец дурка галаўнога мозгу, лечыцеся карацей».
Чытайце таксама: «Гродзенская праўда» выдаліла тэкст пра гарэлку ад навукоўцаў. На яе паскардзілася Бондарава