У Гродне камунальныя службы знялі самаробныя арэлі, якія не так даўно з’явіліся на вуліцы Дарвіна і якія вельмі хутка сталі папулярнай лакацыяй ў гродзенцаў. Канструкцыя знаходзілася на маляўнічым схіле, з якога адкрываецца від на горад.

Самаробная канструкцыя прыцягвала гродзенцаў — перад арэлямі выстройваліся чэргі з жадаючых пакатацца.

Аб тым, што арэлі знялі, з NewGrodnо падзяліліся чытачы.

У Гродне камунальнікі прыбралі папулярныя, але несанкцыянаваныя арэлі з відам на горад
Арэлі на Дарвіна дэмантавалі. Фота: newgrodno.by

«Як нам патлумачылі, канструкцыя няўзгоднена, і таму яна была прыбрана», — удакладнілі відавочцы.

Дарэчы, на вуліцы Дарвіна, недалёка ад месца, дзе былі арэлі, вядуцца работы па добраўпарадкаванню сквера.

Там з’явяцца новыя лаўкі і арэлі-перголы. Работы плануюць завяршыць да пачатку верасня — улады абяцаюць адкрыццё сквера на Дзень горада.