Сэрвіс кікшэрынгу Eleven вярнуў электрасамакаты ў Гродна. Жыхарам і гасцям горада будуць даступныя 500 прылад Eleven E10. Сёлета сэрвіс упершыню пасля доўгага перапынку запускаецца за межамі Мінска.

За зіму ўвесь парк электрасамакатаў Eleven прайшоў поўную дыягностыку і тэхабслугоўванне, запэўніваюць стваральнікі. Для бяспекі паездак прыладам абнавілі ручкі, шыны, крылы, праверылі і аднавілі акумулятары, правялі рамонт і абнавілі важныя дэталі.

За парадкам на ходніках у Гродне ў новым сезоне будуць сачыць спецыяльныя супрацоўнікі — cкаўты. Іх задача своечасова адсочваць кінутыя ў неналежных месцах электрасамакаты і вяртаць іх на паркоўкі.

Кошт арэнды самакатаў складаецца з 1 BYN за актывацыю самаката і ад 25 капеек за хвіліну паездкі. Арандаваць электрасамакат можна ў дадатку Eleven для iOS, Android і Huawei AppGallery.

Сэрвіс арэнды электрасамакатаў Eleven стартаваў у Гродне ў 2021 года. Раней сэрвіс аднавіў сваю працу ў Брэсце і запусціўся ў Гомелі.

Акрамя іх, у Гродне працуюць пракаты «Okay Segway», «ЗОЖЫК» і іншыя.

Чытайце таксама: Пракаты самакатаў сыходзяць з Гродна: закрыліся тры кікшэрынгі з чатырох