Двух 14-гадовых гродзенцаў затрымалі на станцыі «Мураванка». Падлеткі ехалі звонку цягніка, учапіўшыся за апошні вагон. Інцыдэнт адбыўся 18 ліпеня на электрацягніку «Гродна — Баранавічы».
У Гродне падлеткі спачатку селі ў цягнік, як звычайныя пасажыры. Але на станцыі «Аульс» яны выйшлі на платформу і «зачапіліся» за апошні вагон гэтага ж складу: ўсталі на выступ ачышчальніка, трымаючыся за поручні на кабіне цягніка, паведамляе proregion24.by.
Пасля адпраўлення «пасажыраў» праз вакно ўбачыў памочнік машыніста. На наступным прыпынку, у Мураванцы, непаўналетніх ўжо чакалі супрацоўнікі міліцыі.
Падлеткі патлумачылі, што ідэю зацэпінга запазычылі з відэаролікаў ў інтэрнэце.
Яны прызналіся, што не планавалі ехаць далёка. «Спалохаліся, што можам ўпасці», — распавялі падлеткі.
На месца выклікалі бацькоў гродзенцаў. Тыя былі ўпэўненыя, што дзеці проста гуляюць па горадзе.
Падлеткі абышліся папярэджаннем і паабяцалі больш так не катацца.
Са студзеня на чыгунцы загінулі чатыры падлетка
Толькі са студзеня па чэрвень 2025 года ў Беларусі зафіксавалі 15 выпадкаў зацэпінга сярод непаўналетніх.
За гэты ж перыяд на чыгунцы загінулі чацвёра падлеткаў, яшчэ двое атрымалі цяжкія траўмы. Ці звязаныя гэтыя няшчасныя выпадкі з зацэпінгам — не ўдакладняецца.
Таксама з пачатку года зафіксавана 18 выпадкаў, калі дзеці і падлеткі разбівалі шыбы ў рухомым складзе, клалі прадметы на рэйкі, пашкоджвалі сігналізацыю.
Дарэчы, за самавольны праезд у «таварняку», пасадку ў цягнік або высадку з яго падчас руху, катанне на падножцы або даху вагона могуць пакараць штрафам да 3 базавых велічынь. За больш сур’ёзныя правапарушэнні — напрыклад, умяшанне ў працу чыгункі — можа пагражаць штраф да 30 базавых, грамадскія працы або адміністрацыйны арышт.