У Гродне ў 2025 годзе капітальна адрамантуюць 66 жылых будынкаў і інтэрнатаў — на 11 аб’ектаў больш, чым у мінулым годзе. Працы ўключаюць замену даху, рамонт фасадаў, ўваходных груп, абнаўленне вокнаў і дзвярэй у месцах агульнага карыстання, аднаўленне адмосткі і мадэрнізацыю інжынерных сетак.
За першае паўгоддзе ўжо завершаны рамонт 26 аб’ектаў, у тым ліку інтэрната на праспекце Касманаўтаў. Яшчэ тры інтэрнаты знаходзяцца ў працэсе капітальнага рамонту — іх плануецца здаць да канца года, паведамляе «Тэлерадыёкампанія Гродна».
Як фармуецца спіс дамоў на капрамонт
Спіс фармуецца з улікам:
- года пабудовы і тэрміну эксплуатацыі будынкаў;
- вынікаў вясновай і восеньскай ацэнкі тэхнічнага стану;
- верагоднасці разбурэнняў і працёкаў;
- зваротаў і прэтэнзій грамадзян, якія паступаюць праз службу 115.
«У графік капрамонту трапляюць дома з рызыкай аварыйнасці, дзе правядзенне работ асабліва неабходна», — тлумачыць намеснік генеральнага дырэктара па капрамонту і эксплуатацыі жыллёвага фонду Гродзенскага ЖКГ Віталь Герасімік.
Фінансаванне і перыядычнасць
У Гродзенскай вобласці штогод капітальна рамантуецца больш за 150 жылых дамоў. На гэтыя мэты вылучаецца каля 120 мільёнаў рублёў, з якіх 70 мільёнаў — бюджэтныя сродкі. Капрамонт аднаго дома праводзіцца не часцей аднаго разу ў 25 гадоў.