Дзень горада ў Гродне адзначаць 5 і 6 верасня. У праграме — адкрыццё новай пліты на “Алеі кіно” і некалькі фестываляў: сыру, кветак і ліхтарыкаў. Хэдлайнер святочнага канцэрта — расійская выканаўца Марыя Краймбрэры.

5 верасня 

Святкаванне дня горада пачнуць з ускладання кветак да брацкай магілы ў парку Жылібера. У гэты ж дзень на “Алеі кіно” адкрыюць новую пліту. Увечары ў Швейцарскай даліне пройдзе фестываль ліхтарыкаў.

6 верасня 

Асноўныя мерапрыемствы пройдуць на плошчы Леніна. Дзень пачнуць з “Сырнага фестывалю”. На вуліцы Дзяржынскага правядуць фестываль кветак. На Нёмане будзе шоу ад флайбардыстаў – спартсменаў, якія на спецыяльнай дошцы паднімаюцца над вадой.

Дзень горада завершаць святочным канцэртам. Хэдлайнер — расійская спявачка ўкраінскага паходжання Марыя Краймбрэры. Сярод найбольш вядомых песень Марыі: “Падабаецца жыць”, “Сталася восень”, “Мне так пашанцавала” і “Мне так добра”.

Чытайце таксама: У Гродне пройдзе фестываль сыра: якая праграма і хто выступіць на сцэне?