Пажар на могілках на вул. Аульская ў Гродне адбыўся днём 3 жніўня. Аб узгаранні паведамілі відавочцы, пацярпелых няма, вынікае з маніторынгу МНС.

Пакуль пажарныя не спынілі пажар, агонь знішчыў кветкі і вянкі, а таксама пашкодзіў памятны крыж. Прычына пажару высвятляецца.

Адна з версій — пакінутая без нагляду запаленая лампада.

Могілкі ў Аульсе працуюць з 1997 года. Іх плошча — больш за 40 га. Яны былі адзінымі адкрытымі для пахаванняў могілкамі ў горадзе. У 2018 загаварылі аб пашырэнні тэрыторый — атрымаць дазвол было няпроста. Патрабавалася згода Лукашэнкі на вывад з карыстання ворных земляў.

У 2023 годзе на тэрыторыі Аульса з’явіўся першы ў Гродне калумбарый. Летам 2024 года старую частку могілак — Петропаль, закрылі для новых пахаванняў. Цяпер хароняць на другім баку шашы паміж Аульсам і Путрышкамі.

Чытайце таксама: Высякаць дуброву перасталі, але «Аульс» пашыраць няма куды: хаваць на ворных землях забараняе прэзідэнт