Каля Гродна, з боку Альшанкі — у вёсцы Малая Альшанка — прадаецца двухпавярховы дом у стылі кантры, цалкам з дрэва. Звонку ён аздоблены стыльнай цёмнай вагонкай, з якой кантрастуюць белыя рамы, унутры, наадварот, увесь у светлым тоне.
Дом пабудаваны ў 2016 годзе. Агульная плошча — 98,8 м², жылая — 66,7 м². Роўны, дагледжаны, абгароджаны двухметровым бетонным плотам участак займае 14 сотак.








На першым паверсе — прасторная гасцёўня з лесвіцай на мансарду, кампактная кухня 7,8 м², сумешчаны санвузел з душавой кабінай. Светлая вагонка на сценах, карціны і драўляныя падлогі ствараюць утульнасць. Другі паверх займае мансардная зона з вокнамі і нахільнай столлю. Тэраса зашклёная, з асвятленнем, разеткай і насцілам з тэраснай дошкі — тут прыемна правесці вечар.
Дом падключаны да газу, усталяваны двухконтурны кацёл з радыятарамі і тэмпературным датчыкам. Водазабеспячэнне — з 52-метровай свідравіны. Электрычнасць падаецца стабільна, у доме праведзена оптавалакно. За бяспекай сочаць тры камеры відэаназірання. Каналізацыя — пераліўная і не патрабуе частага абслугоўвання.
Участак прадуманы да дробязей: ёсць зона адпачынку з комплексам з мангала, казана, мыйкі і арэляў. Комплекс складзены са старадаўняй цэглы. Уязныя вароты адкрываюцца з двух бакоў, ёсць паркоўка. Другая частка ўчастка аддзелена плотам і засеяна травой.
Да дома вядзе новая асфальтаваная дарога. Зімой вуліцу чысцяць, смецце вывозяць рэгулярна, дзяцей у школе возіць аўтобус. Суседзі ёсць толькі з аднаго боку. Побач — грамадская альтанка, сажалка і дзіцячыя пляцоўкі. Вёска дружная: праводзяць святы, запрашаюць артыстаў, на Новы год прыязджае Дзед Мароз.
Вышыня столяў — 2,79 м. Дом падыдзе для круглагадовага пражывання. Дом прадаецца без мэблі, але з кухоннай тэхнікай і сантэхнікай.
Цана дома — $ 105 тыс.
Чытайце таксама: