Грамадскі аб’ект хочуць пабудаваць на скрыжаванні вуліц Ліможа і Курчатава. Праект вынеслі на грамадскае абмеркаванне.
Аб’ект грамадскага прызначэння — гэта значыць, гандлёвы цэнтр, рэстаран або спартзала — будзе аднапавярховым. Акрамя асноўнай гандлёвай залы ў будынку прадугледжаны асобныя памяшканні для арэнды і кафэ.
Тэрыторыю побач добраўпарадкуюць: зробяць тратуары, паркоўкі, закрытыя сметнікі. Плануюць стварыць безбар’ернае асяроддзе для маламабільных людзей.




Праект распрацоўвае «АртПраПраект». Фірма таксама займалася распрацоўкай праекта квартала таунхаусаў на Камунальнай.
Дзе выказацца аб праекце?
Грамадскія абмеркаванні пройдуць з 4 да 18 жніўня. На працягу гэтага тэрміну гараджане могуць выказацца аб праекце ці ўнесці свае прапановы. Адпраўляць іх можна ў Гродзенскі гарвыканкам (на email [email protected]) ці ва ўпраўленні будаўніцтва, архітэктуры і горадабудаўніцтва.
Вынікі абмеркавання з’явяцца на сайце Гродзенскага гарвыканкама да 1 верасня.
Чытайце таксама: У Панямуні з’явіцца мікрараён — гараджан просяць ацаніць праект забудовы