У Гродне прадаюць установу Soho. Гастра-бар знаходзіцца ў цэнтры горада на Савецкай, 18. Аб’ява аб продажы гатовага бізнесу з’явілася на «Куфар».
Плошча бара — 415 кв.м, яшчэ 170 кв. м. займаюць вулічныя тэрасы. У аб’яве ўладальнікі адзначаюць, што «ўкладвацца ў рамонт, абсталяванне і раскрутку не трэба». За бізнэс просяць 600 тыс. руб. Аб прычынах продажу не гавораць. Бізнэс называюць паспяховым.


Гастрабар у цэнтры Гродна адкрыўся ўлетку 2022. Ён з’явіўся на месцы зачыненага «Фудмаркета». Увесну 2023 Soho пашырыўся — заняў месца бара-крамы «Погружение».
Soho спецыялізуецца на азіяцкай і еўрапейскай кухнях. Тут таксама падаюць аўтарскія кактэйлі, выступаюць дыджэі і музыканты. Можна замовіць кальян.
Чытайце таксама: У Гродне прадаюць адзін з самых папулярных спартыўных бараў