ГУБАЗік затрымаў 41-гадовага кіраўніка сферы будаўніцтва ў адным з райвыканкамаў вобласці. Чыноўнік атрымліваў хабар ад кіраўнікоў фірмаў. Узамен забяспечваў ім перамогу ў конкурсных працэдурах дзяржзакупак.
У дачыненні да чыноўніка ўзбуджана некалькі крымінальных спраў, паведамляе Telegram-канал МУС Беларусі.
Мужчыну арыштавалі, яму пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі. Ён пачаў даваць прызнальныя паказанні.
Чытайце таксама: Сілавікі просяць апазнаць гродзенцаў, якія ўдзельнічалі ў пратэстах