У Гродне на Савецкай, 4 адкрылася студыя ROVE. Тут праводзяць майстар-класы па вырабе бляску для вуснаў. Стваральнікі сцвярджаюць, што гэта першы ў Беларусі такі майстар-клас.
На майстар-класе можна вырабіць бляск для вуснаў з любым адценнем, водарам і дадатковым эфектам. Спачатку трэба выбраць колер, пазней — пігмент, алей і аддышку. Усё гэта пакуецца ў флакон. Таксама можна аформіць падарункавую ўпакоўку.


Установа не распавядае, як будзе забяспечана бяспека і стэрыльнасць.
У студыі можна праводзіць майстар-класы, дзявочнік, дні нараджэнні, спатканні і тымбілдынгі. Кошт — 75 рублёў з чалавека. Чым больш чалавек, тым больш зніжка. Адкрытыя майстар-класы пройдуць 25,26 і 29 ліпеня.
Чытайце таксама: «Вострая патрэба ў мастацтве». Мастачка адкрывае ў Гродне студыю малявання «Чили»