Участак каля дома па вул. Напалеона Орды, 11 выставілі на аўкцыён. Там з’явіцца аб’ект грамадскага прызначэння — адміністрацыйны будынак, гандлёвы цэнтр ці кафэ. Інфармацыю аб продажы ўчастка апублікаваў Гродзенскі гарвыканкам.
У будынка будзе адрас вул. Напалеона Орды, 9А. Плошча ўчастка — 1567 кв.м. Згодна з умовамі аўкцыёну, гэта можа быць аддзяленне банка, крама, кафэ ці клініка.
Аўкцыён пройдзе 12 жніўня. Пачатковая сума лота — 20,9 тыс. руб. Пераможца аўкцыёну атрымае права арэнды ўчастка тэрмінам на 50 гадоў.

У двары дома ёсць некалькі магазінаў і кафэ, пошта. На вуліцы няма паліклінікі і спартовых і культурных аб’ектаў.
Чытайце таксама: Альшанку збіраюцца пашыраць — там пабудуюць новыя мікрараёны