Улады Гродна хацелі збудаваць чатыры пляцоўкі для выгулу сабак у Гродне — па вул.Таўлая, вул. Саяпіна, вул. Пестрака, вул. Фолюш. Некаторыя з іх не прайшлі ўзгаднення з уладамі.

Улады ўзгаднілі пабудову пляцовак для выгулу сабак па вул. Фолюш і вул. Саяніна. Пляцоўку на Пестрака прыйдзецца пасунуць, каб адлегласць да электрасетак была не менш за метр. Таксама яе пабудову давядзецца ўзгадніць з «Беларуснафтай», бо на новай тэрыторыі праходзіць кабель, які знаходзіцца на іх балансе.

А вось узвядзенне пляцоўкі для выгулу сабак па вул. Віктара Саяпіна не ўзгаднілі зусім. Па тэрыторыі ўчасткаў праходзяць высакавольтныя кабельныя лініі, якія могуць нанесці шкоду жыццю і здароўю людзей і жывёл.

Для пляцоўкі на Таўлая ўжо пачалі распрацоўваць дакументацыю — яе завершаць у верасні.