Выстава, прысвечаная Нёману, адкрылася 17 ліпеня ў Гродзенскай абласной бібліятэцы. У экспазіцыю ўвайшло больш за 400 экспанатаў.

На выставе прадстаўлены здымкі Гродна мінулых стагоддзяў - па іх можна ўбачыць, як мяняўся горад і берагі ракі. Таксама пакажуць фатаграфіі пляжнага адпачынку гродзенцаў.

Увайшлі ў экспазіцыю старажытныя кнігі, прадукцыя прадпрыемстваў з маркай «Нёман» (шклозавод, абутковая фабрыка, спортклубы і санаторыі). Ёсць і экспанаты часоў СССР: вазы, духі, абутак і часопісы «Нёман».

Асобны блок у выставе займае гісторыя авіяпалка «Нармандыя-Нёман», які ваяваў у Другой сусветнай вайне.

Выстава праходзіць у абласной бібліятэцы Карскага на вул. Карбышава, 17. Экспазіцыя будзе працаваць да 20 кастрычніка.

Чытайце таксама: «Свята мора» пройдзе на Аўгустоўскім канале. Што ў праграме?